Home

Рэклама

21 Крс 2009

  • 11:11 AM
а-ля Мерлин Монро
Вчера на ул. Притыцкого был найден щенок, девочка, чёрного цвета с тоненьким белым галстуком на грудке. Щенок добрый, весёлый, любит играть. Сейчас держим её на работе в подвале, но долго это продолжаться не может. Если старый или новый хозяин Моти (так мы её зовём) не найдётся придётся отдать щенка в питомник на Гурского. Очень не хочется ёе туда отправлять... Ребята если есть возможность возьмите Мотю к себе она обязательно станет хорошим другом!

МТС (029) 506 17 82
Velcom (029) 917 20 15
ICQ 390 222 844

пятніца 13е - гэта...

  • 14 Сак 2009 at 8:41 PM
и так всё ясно
злаівіць на светлафоры мартышку бляндынку на зялёным "Пежо"...

Не выспалася - гэта...

  • 13 Лют 2009 at 7:43 AM
утром
...хадзіць раніцай па хаце безь сьвятла і ўразацца у кожную сьцяну...

Дурата - гэта...

  • 10 Лют 2009 at 12:20 AM
черные и розовые
... у 12 ночы вымыць ракавіну на кухні шампунем і старой зубной шчоткай...

Дыбелізм - гэта...

  • 08 Лют 2009 at 11:17 PM
а-ля Мерлин Монро
...не умець нармалёва напісаць адзін радок... не, ну праўда дура!

Ідыятызм - гэта...

  • 08 Лют 2009 at 11:14 PM
а-ля Мерлин Монро
...занесьці мабільнік у прыбіральню і забыцца забраць... font size="-2">во дура! добра, што дома...>
живу как хочу!
здам - нап'юся...
не здам - таксама нап'юся...
ЗДАВАЦЬ ці НЕ ЗДАВАЦЬ?

вось у чым пытанне....

сонечныя ванны...

  • 28 Стд 2009 at 9:53 PM
по средам - розовое
сёння схадзіла у салярый... зараз крыху пачырванелі шчочкі... смятаны няма, кефіру таксама... вось сяджу і думаю дапіваць "Актывіл" ці на морду намазаць...

перакваліфікавалася...

  • 21 Стд 2009 at 9:46 PM
утром
сёння прыйшлося пагуляцца ў юрыста-участковага...
За дзень:
стапталася на сантыметраў ...цаць, пазнёмілася з псіхамі, палазіла па ўсялякіх бамжатніках, спісала ручку і n-ю колькасць дзяржаўнай паперы, амаль вывучыла кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях магу зараз экстэрнам здаваць адіністрацыйнае права... засталася без беда і грошэй за гэта ніхто мабыць не дась... а зараз адчуваю сябе так, нібыта мяне пажавалі і выплюнулі... ёпт... пайду шукаць "уміральную яму" (с)
девочка тоже розовая
ну так...
даўно нічога не пісала і вырашыла вярнуцца...
можа штось нацарапаю...
Домино
Вось што са мной адбылося на працы мінулым тыдні: (прыгожа не буду пісаць напішу як было)
Мне трэба было адправіць факсік у адну арганізацыю (умоўна назавем яе “Рамонак”). Каб да яе дазваніцца я знайшла 3 нумара…. Пачала тэліць. На 2х тэлефонах ніхто не браў трубку, а на 3м было увесь час занята.
Праз паўтары гадзіны я дадумалася да таго, што нумары могуць быць не тыя. Вырашыла дазнацца праз даведку, дзе мне сказалі, што ААТ ”Рамонак” свае нумары зняў, але мы дакладна ведалі, што гэта арганізыя існуе і тым больш працуе.
Я працягваю дазваньвацца… прыходзіць дзяўчына і кажа, што у яе павінны захавацца нумар магільнага аднаго з супрацоўнікаў “Рамонка”… Мы патэлефанавалі. Той хлопец даў нумар яшчэ аднаго таварыша, які ведаў нумар факса… Патэлілі. Даў.
Я набрала нумар і…. О, Богі! Дазванілася (праўда факс стаяў на аўтамаце)… Не прайшло і 10 хвілін званок мне. Я здымаю трубку мне:
-“Васілёк”?
- Так, “Васілёк”… (чую, што голас знаёмы, але не магу пазнаць)
- Ір, ты?
- Я…
- Гэта Насця… слухай, ніякага ААТ “Рамонак” тут няма!
тут нямая сцэна і думкі: “Ёпт! Адкуль яна ведае пра “Рамонак”!?... прамысловы шпіянаж!?… і г.д.
“Гэта Насця Іванова О_о?!...
- Ага! І “Вожык” :) адкуль ты узяля гэты тэлефон?
Я пачала ёй распавядаць… яна таксама была вельмі здзіўленая, бо я да таго моманту не ведала ні тэлефона, ні дзе яна працуе… атрымалася, што праз пятыя рукі я знайшла сваю аднагрупніцу… добра, што яна ведала дзе працую я :)

Што за фігня?!

  • 31 Кст 2008 at 1:40 PM
живу как хочу!
чаму так атрымліваецца: калі вечарам з сябрамі пілі піва заўжды на яго знаходзіліся грошы... на гэтым тыдні вырашылі "завязаць"...
пайшлі ў завязку... і раптам ва ўсіх грошы скончыліся ... не тыя, што маглі пайсці на піва, а наогул грошы... нават паесьці у абед няма за што.... і вось пытанне: чаму тады былі і чаму зараз няма...? мо таму што бутэлькі здавалі

Віншаванкі newlife_4juszka

  • 14 Кст 2008 at 1:00 PM
живу как хочу!
Юшанька!!!
Рыбка Ты мая пушыстая, сонечка Ты маё радыяктыўнае! Кветачка Ты мая восеньская!
Яшчэ раз віншую цябе з Народзінамі! Жадаю ўсяго самага цёплага, вясёлага і смачнага!

Ніпанімаю...

  • 30 Врс 2008 at 8:38 PM
живу как хочу!
чывойта мяне народ апошнім часам усё фрэндзіць і фрэндзіць...
мо гэта да перамены надвор'я?

Хтось захварэў???

  • 26 Жнв 2008 at 2:40 PM
живу как хочу!
Вы не падкажаце што здарылася з Менскам? Чаму на вуліцах горада панавешалі не чырвона-зялёныя сцягі, а сінія, белыя і блакітныя??? Штось ў лесе здохла ці гэта проста перадвосеньскі тупняковы дальтанізм?

Кіеў частка 2

  • 15 Жнв 2008 at 11:24 PM
увидеть море и умереть....
Толькі-толькі дабралася да кампа… Спачатку хацела яшчэ штось расказаць пра тое як клёва я затусіла, але вырашыла, што не буду, бо калі сабраць ўсе уражанні ў кучу можна напісаць тоўстую кнігу (“Вайна і Мір” нярвова паліць ў прыбіральні)… Сёння я толькі 458896436100013 раз скажу, што гэта найлепшы горад ва ўсім сьвеце!!! І чалавекі, якіх я нарэшце пабачыла адныя з самых незвычайных і клёвых стварэнняў гэтага сьвету! Не прайшло яшчэ і 2х дзён, як мы развіталіся, а ўжо сумую па іх :(

Profile

а-ля Мерлин Монро
[info]iriska_007
iriska_007

Latest Month

Ліс 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars